Фота: Тэлеграм-канал Сяргея Гайдая

Фота: Тэлеграм-канал Сяргея Гайдая

Паводле слоў Гайдая, склалася вельмі цяжкая сітуацыя па ўсёй лініі Луганскага фронту. Расійскія войскі пачалі «шырокамаштабны наступ у нашай вобласці, яны назапасілі дастатковую колькасць рэзерваў, таму сёння ў агні ўсе свабодныя населеныя пункты вобласці». 

Баі ў Севераданецку ідуць з канца мая. Як і ў Марыупалі, байцы УСУ замацаваліся ў прамзоне, а разам з імі знаходзяцца мірныя жыхары, якія адмовіліся ці не паспелі эвакуявацца. Такіх, паводле сцвярджэння віцэ-прэм'еркі ўкраінскага ўрада Ірыны Верашчук, цяпер знаходзіцца на «Азоце» каля 300 чалавек.

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
12