Палітвязню Яўгену Люльковічу прысудзілі восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму
У Магілёўскім абласным судзе вынесены суровы прысуд жыхару Пухавіцкага раёна палітвязню Яўгену Люльковічу, якога абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо сацыяльнай варожасці ці варажнечы (ч.3 арт 130 КК), а таксама ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК), піша «Вясна».
Згодна з матэрыяламі следства, 38-гадовы Люльковіч са жніўня 2020 года па 6 кастрычніка 2021 года ў месенджары Telegram «здзейсніў наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці».
Таксама ён нібыта са жніўня па снежань 2020 года «прымаў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ