Фота: Фэйсбук Мар'яны Бязуглай
Мар'яна Бязуглая, якая раней заяўляла, што працуе ў зоне баявых дзеянняў ужо некалькі месяцаў па ўласнай ініцыятыве, апублікавала фота ўкраінскага прэзідэнта, якое падпісала:
«Уладзімір Зяленскі ў Лісічанску. Нядаўна. Уласнае фота. Ён прыехаў тады пад абстрэламі, таемна, падтрымаць і пабачыць на уласныя вочы, разабрацца. Быў з намі».
Горад Лісічанск знаходзіцца зусім побач з Севераданецкам, вялікая частка якога кантралюецца расійскімі войскамі. Іх падзяляе толькі рака Северскі Данец. Ды і сам Лісічанск пастаянна знаходзіцца пад абстрэламі.





