Сёння ў 4 гадзіны раніцы УСУ пачалі агнявую атаку: па абʼектах УС РФ працуе тактычная авіяцыя і артылерыя.

Украінскія СМІ паведамляюць, што жыхары Адэскай вобласці чулі не менш за 35 выбухаў у баку Змяінага.

З-за геаграфічнага становішча гэты востраў з'яўляецца стратэгічна важным для кантролю марской прасторы.

Востраў быў значна ўзмоцнены расіянамі зенітна-ракетнымі комплексамі і рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню.

Пазней выявілася, што ўдары былі нанесеныя не па Змяіным, а па буравых платформах у Чорным моры, якія Расія выкарыстоўвала для разведкі. Платформы «Чарнаморскнафтагаза» былі захопленыя Расіяй разам з Крымам у 2014 годзе.

Клас
30
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2