Генадзь Бурбуліс уваходзіў у склад расійскай дэлегацыі падчас падпісання Белавежскіх пагадненняў і менавіта ён прыдумаў фармулёўку «СССР як суб'ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне».
Бурбулісу было 76 гадоў. Ён памёр раптоўна, падчас паездкі ў Азербайджан на міжнародны форум.
Бурбуліс не падтрымліваў імперскай палітыкі цяперашніх расійскіх уладаў. У верасні 2017 года ў інтэрв'ю ўкраінскаму тэлеканалу «NewsOne» ён назваў палітыку Расіі ў дачыненні да Украіны «трагедыяй, парушэннем базавых нормаў і расійскага заканадаўства, і міжнароднага» і заявіў, што Крым павінен вярнуцца ў склад Украіны.





