Кіраўнік Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Крыстаф Хойсген назваў намесніка старшыні Рады бяспекі РФ, былога прэзідэнта і прэм'ера Расіі Дзмітрыя Мядзведзева «клоўнам», ён зрабіў гэтую заяву на Міжнародным сімпозіуме марскіх дзяржаў, паведамляе Bild.

«Мядзведзеў сёння — клоўн. Прабачце, я павінен быў гэта сказаць», — заявіў дыпламат.

Мядзведзеў з пачатку вайны не раз рабіў рэзкія заявы па пытаннях знешняй палітыкі, пераважна — адносна Украіны, ЗША і Еўрасаюза.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?