Фота: BBC Food

Фота: BBC Food

Каб згатаваць фаршыраваныя курыныя грудкі, вам спатрэбіцца:

  • дзве курыныя грудкі без скуры і без костак
  • 60 грамаў мяккага сметанковага сыру з зелянінай
  • 4 лустачкі тонкай вяндліны (прашута ці наскі кумпяк)
  • 2 галінкі свежага чабору
  • 1 сталовая лыжка дробна нарэзанай свежай пятрушкі
  • 1 сталовая лыжка паніровачных сухароў
  • палова сталовай лыжкі дробна нацёртага пармезану
  • 1 чайная лыжка дробна нацёртай цэдры лімона
  • 1 сталовая лыжка аліўкавага алею
  • 10 таматаў чэры або некалькі звычайных, кавалкамі
  • 40 грамаў лісткоў маладога шпінату
  • соль і свежазмолаты чорны перац
  1. Разагрэйце духоўку да 190 градусаў.
  2. Пакладзіце курыныя грудкі гладкім бокам на працоўную паверхню. Невялікім вострым нажом зрабіце на грудках глыбокія надрэзы з другога боку. Сачыце за тым, каб не разрэзаць грудку цалкам.
  3. Раскрыйце грудкі як кніжку і пакладзіце ў кожную з грудак сыр. Складзіце грудкі, каб сыр апынуўся ў іх сярэдзіне. Павярніце грудкі гладкім бокам уверх і пакладзіце на кожную з іх па галінцы чабору. Акуратна загарніце кожную з грудак у дзве лустачкі вяндліны (лусты будуць накладацца адна на адну) і выкладзіце курыцу ў невялікую форму для запякання.
  4. Змяшайце ў невялікай місцы пятрушку, паніровачныя сухары, пармезан і цэдру лімона, запраўце соллю і перцам. Выкладзіце сумесь на курыныя грудкі, паліце алеем і запякайце грудкі 10 хвілін.
  5. Раскладзіце вакол курыцы таматы чэры і гатуйце яе яшчэ 10 хвілін ці пакуль курыца і таматы не памякчэюць. Дадайце шпінат у форму і перамяшайце яго з сокам ад выпякання курыцы, які ўтварыўся ў форме. Вярніце мяса ў духоўку яшчэ на хвіліну, потым раскладзіце гатовую страву на дзве талеркі і падавайце.

Рэцэпт на выхадныя. Пірожныя паштэйш — візітная картка партугальскай кухні

Ці сапраўды чалавек павінен есці тры разы на дзень?

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0