Фота: flickr.com

Памылкі падчас умывання — настолькі распаўсюджаная з’ява, што кіраўнікі касметычнай маркі Cerave нават вырашылі зрабіць даследаванне на гэтую тэму. У ім прынялі ўдзел 5 тысяч рэспандэнтаў з 11 краін. Вынік наступны: толькі 44% рэспандэнтаў правільна ачышчаюць скуру, піша onet.pl.

Самыя распаўсюджаныя памылкі — няправільны парадак ачышчэння твару ці няправільны падбор касметыкі, а таксама звычка ўмывацца занадта часта ці занадта рэдка. Таму варта павучыцца ў францужанак, як рабіць гэта правільна.

Перш чым мыць твар, вымыйце рукі

Так робяць 73% францужанак, і гэта правільна, бо такім чынам можна прадухіліць перадачу бактэрый, што выклікаюць скураныя інфекцыі і акнэ. Эксперты раяць спачатку намыліць рукі і добра прамыць іх вадой — гэты працэс зойме ў вас недзе 20 секунд. Толькі пасля гэтага можна пераходзіць да ўмывання твару.

Моцныя скрабы — не найлепшы выбар для ўмывання

Францужанкі стараюцца не карыстацца скрабамі з моцным абразіўным эфектам. Бо калі скуру моцна адлушчваць, гэта робіць яе больш схільнай да раздражнення, пачырванення і занадта вялікай выпрацоўкі скуранога тлушчу. У дадатак, пры ўжыванні моцных пілінгаў злушчваецца занадта вялікая частка рагавога слоя скуры. 

Правільна падбірайце касметыку

Пры ачышчэнні скуры выкарыстоўвайце належную касметыку — тую, што мае збалансаваны паказчык pH (кіслотна-шчолачны баланс). Францужанкі робяць выбар на карысць міцэлярнай вады, і не проста так гэты сродак шырока выкарыстоўваецца ў парыжскіх салонах прыгажосці.

Любоў да міцэляркі звязаная з тым, што гэты сродак ачышчае скуру мякка, але эфектыўна. Міцэлярная вада прыцягвае бруд, бактэрыі і рэшткі макіяжу, але пры гэтым не абязводжвае скуру. 

Як лепей абараніць сябе ад сонца?

Кажуць, што францужанкі не таўсцеюць. Вось сакрэты іх дыеты

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру