«Для завяршэння расійскага ўварвання Узброеным сілам Украіны неабходна некалькі тысяч адзінак цяжкага ўзбраення. Буду прамалінейным. Каб скончыць вайну і выкінуць Расію з Украіны, нам патрэбны парытэт цяжкай зброі», — напісаў ён.
У прыватнасці, неабходна:
— 1000 гаўбіц калібру 155 мм;
— 300 РСЗА;
— 500 танкаў;
— 2000 адзінак бранятэхнікі;
— 1000 дронаў.
«15 чэрвеня ў Бруселі будзе сустрэча кантактнай групы міністраў абароны. Чакаем рашэння», — падкрэсліў Падаляк.





