Ілюстратыўнае фота
За гэтыя дні на вадаёмах краіны патанулі 20 чалавек, паведамляе прэс-служба МНС.
Толькі за суботу, 11 чэрвеня патанулі шэсць чалавек, у тым ліку адно дзіця. Часцей за ўсё на гэтым тыдні танулі ў Мінскай і Магілёўскай абласцях — па чатыры выпадкі ў кожным рэгіёне.
Як адзначаюць у МНС, гінуць у такіх выпадках людзі рознага ўзросту і ўзроўню дастатку, але часцей за ўсё трагедыі спалучаныя з ужываннем алкаголю, жаданнем пахваліцца фізічнымі здольнасцямі, таксама нярэдка да трагедыі прыводзіць неасцярожнасць і нялоўкасць разам з грэбаваннем мерамі бяспекі.





