Паводле брытанскай зводкі: 

— Расія выкарыстоўвае сваю перавагу ў суадносінах сілаў і артылерыі, каб паступова захапіць тэрыторыю Севераданецка і вакол яго.

— Расія па-ранейшаму імкнецца фармаваць дадатковыя баявыя падраздзяленні для разгортвання ва Украіне. У апошнія тыдні, верагодна, пачалася падрыхтоўка да разгортвання трэцяга батальёна. Звычайна ў аперацыях задзейнічаюць не больш за два з трох батальёнаў адначасова. Трэція батальёны ў складзе брыгад часта ўкамплектаваныя не цалкам — Расіі, хутчэй за ўсё, давядзецца спадзявацца на прызыўнікоў або мабілізаваных рэзервістаў для перакідання гэтых падраздзяленняў ва Украіну.

— Адначасовае разгортванне ўсіх трох батальёнаў, верагодна, паменшыць доўгатэрміновую здольнасць гэтых фармаванняў аднаўляцца пасля баёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру