Чэргі на адкрыцці ў Макдональдс у 1990 годзе і ў «Вкусно и точка» ў 2022-м. 

У маі найбуйнейшая ў свеце сетка рэстаранаў хуткага харчавання абвясціла аб сыходзе з расійскага рынку пасля 32 гадоў працы і продажы бізнэсу. Сваё рашэнне ў кампаніі патлумачылі гуманітарным крызісам, выкліканым вайной Расіі ва Украіне, а таксама тым, што захаванне бізнесу ў краіне «больш немэтазгодна і не адпавядае каштоўнасцям Mcdonald's».

Купіў сетку бізнэсмен з Новакузнецка Аляксандр Говар, які раней кіраваў парай дзясяткаў стратных Макдональдсаў у Сібіры.

«Меню абноўленага рэстарана Mcdonald's засталося ранейшым, але назвы страў змененыя — з іх прыбраная прыстаўка «Мак», — паведамляе інфармагенцтва ТАСС. Праўда, як заявіў гендырэктар «Вкусно и точка» Алег Пароеў, у меню сеткі ўсё ж не будзе некаторых прадуктаў са звыклага меню Mcdonald's, напрыклад, бургера «Біг Мак» ці марожанага «МакФлуры».

Акрамя таго, асартымент устаноў можа змяніцца з-за абмежаванняў працы замежных пастаўшчыкоў на расійскім рынку. Так, па словах Пароева, пакуль у сеткі ёсць запасы Coca-Cola, а замену ёй кампанія плануе выбраць на тэндэры.

Як прызнаюць у Расіі, інвестыцыі ў новы рэстаран аказаліся «даволі невялікія». У прыватнасці, па паведамленнях ТАСС, рэстаран захаваў штат і нават форму персаналу.

Пакуль не было рэакцыі на ўсё гэта з боку самой кампаніі Mcdonald's. Калі памяшканні рэстаранаў сеткі ў Расіі былі прададзеныя, то пра продаж ліцэнзіі на прадукцыю Mcdonald's, хай нават без прыстаўкі «Мак», нічога не паведамлялася.

У канцы мая, каментуючы «новае» меню былога Mcdonald's у Расіі, у самой кампаніі заявілі, што гэта «здагадкі і чуткі». «Мы пакуль нічога не каментуем: ні меню, ні назвы. Гэта ўсё здагадкі і незразумелыя чуткі. Чуткі мы каментаваць не будзем», — казалі два тыдні таму ў Mcdonald's. Але цяпер чуткі сталі рэальнасцю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру