Фота ілюстрацыйнае
Як сказаў Уладзімір Труш, часткова разбураныя вайсковы аб'ект і чатыры дамы, а адна з ракет патрапіла ў газавую трубу. Пасля гэтага пачаўся пажар. Улады адключылі прыродны газ на час ліквідацыі наступстваў выбуху.
Усяго былі нанесеныя ўдары чатырма ракетамі, меркавана з акваторыі Чорнага мора.
Паводле адкрытых звестак, у Чарткове знаходзіцца вайсковы аэрадром.
Расійскі бок вуснамі свайго афіцыйнага прадстаўніка Ігара Канашэнкава паведаміў, што імі нібыта «знішчаны буйны склад пастаўленых кіеўскаму рэжыму з ЗША і еўрапейскіх краін супрацьтанкавых ракетных комплексаў, пераносных зенітных комплексаў і артылерыйскіх снарадаў».





