На шчасце, у ДТЗ ніхто не пацярпеў, але абедзве машыны атрымалі механічныя пашкоджанні.






Учора ў 23:30 24-гадовы кіроўца аўтамабіля «БМВ» рухаўся па праспекце Незалежнасці з боку вуліцы Жасмінавай у кірунку МКАД. Падчас руху кіроўца не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу руху і сутыкнуўся з аўтамабілем «Мэрсэдэс», паведамляе сталічнае ДАІ.