Скрын з відэа МУС пра момант затрымання

Скрын з відэа МУС пра момант затрымання

Устаноўлена, што ён прыехаў у Беларусь на майскія святы і праз сацсеткі знайшоў падпрацоўку кур'ерам нібыта ў краме адзення. За 2 дні ён наведаў дзевяць адрасоў, дзе забіраў у пенсіянераў пакеты з рэчамі і грашыма ды перадаваў іх пасярэдніку за ўзнагароджанне.

У апошнім выпадку пажылая жанчына ў слязах пачала пытацца ў яго пра сваю дачку, якая нібыта патрапіла ў ДТЗ. Мужчына зразумеў, у што ўблытаўся, і тэрмінова вярнуўся ў Расію.

Праз месяц ён зноў прыбыў у Беларусь, ужо разам са сваім знаёмым, і на чыгуначным вакзале быў затрыманы. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа за махлярства.

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1