Жанін Аньес

Жанін Аньес

На думку суда, Аньес прыйшла да ўлады незаконным шляхам, падбухторвала балівійцаў да мяцяжу і рыхтавала дзяржаўны пераварот.

Абвінавачанне звязана з падзеямі лістапада 2019 года, калі Балівія перажывала палітычны крызіс. На выбарах прэзідэнта, паводле афіцыйных звестак, перамог сацыяліст Эва Маралес, які займаў пасаду кіраўніка дзяржавы з 2006 года. Аднак пасля шматтысячных пратэстаў супраць вынікаў выбараў Маралес склаў з сябе прэзідэнцкія паўнамоцтвы і ўцёк з краіны.

Кіраўніцтва дзяржавы масава сышло ў адстаўку, і Аньес, якая займала тады пасаду другога намесніка старшыні Палаты сенатараў, абвясціла сябе часовай кіраўніцай Балівіі на пераходны перыяд.

Наступныя выбары прайшлі ў кастрычніку 2020 года, на іх перамог паплечнік Маралеса Луіс Арсэ. А яшчэ праз пяць месяцаў Аньес і яе паплечнікаў арыштавалі па абвінавачанні ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International назвала тады крымінальную справу супраць Аньес і яе прыхільнікаў працягам «пандэміі беспакаранасці парушэнняў правоў чалавека ў Балівіі», хаця і прызнала, што ўрад Аньес таксама недастаткова расследаваў парушэнні правоў чалавека падчас масавых пратэстаў.

Сама Аньес і яе прыхільнікі адмаўляюць, што яе прыход да ўлады быў незаконным. Экс-прэзідэнтка не прызнала сваёй віны і лічыць сябе ахвярай палітычнага пераследу. 

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0