«Я ведаю, што шмат людзей думалі, што я, магчыма, перабольшваю, але я ведаў, і ў нас былі звесткі для пацвярджэння, што ён збіраўся перайсці граніцы. Сумневаў не было. І [прэзідэнт Украіны Уладзімір] Зяленскі не хацеў гэтага чуць, як і многія людзі», — сказаў Байдэн.

Улады ЗША з канца мінулага года неаднаразова папярэджвалі аб рызыцы пачатку баявых дзеянняў ва Украіне, аднак у Кіеве з сумневам ставіліся да гэтай інфармацыі.

У канцы мая, праз тры месяцы пасля пачатку расійскай «спецаперацыі», Зяленскі патлумачыў, што Кіеў не скарыстаўся парадамі Вашынгтона «біць трывогу, рыць акопы і эвакуіраваць людзей з краіны» з-за рызыкі для эканомікі Украіны. Ён адзначыў: «Гэта паўплывала б на нашу фінансавую сітуацыю, бюджэт і эканоміку. Цяпер мы гэта выдатна разумеем». Зяленскі таксама казаў, што ў адказ на парады саюзнікаў рыць акопы яшчэ да пачатку баявых дзеянняў заявіў некаторым з іх, што Украіне патрэбна зброя, а не рыдлёўкі.

Клас
19
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0