З беларускага боку пад санкцыі трапілі кіраўнік Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка, сыны алігарха Аляксея Алексіна Віталь і Дзмітрый, уладальнік холдынгу Dana Багалюб Карыч, прапагандысты Андрэй Сыч, Ігар Тур, Людміла Гладкая і Рыгор Азаронак.
Санкцыі мусяць набыць моц з сённяшняга дня.
Швейцарыя не з'яўляецца сяброўкай Еўрасаюза, але ў справах, якія тычацца заходніх каштоўнасцяў, звычайна з ЕС салідарызуецца.





