Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі ў гродзенскай турме ўжо 455 дзён. Супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 12 сакавіка 2021 года.
Адразу Дзяніс праходзіў падазраваным па арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў). Пазней яму выставілі абвінавачванне яшчэ і па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). А нядаўна КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай.





