Дзмітрый Матусевіч
Паводле абвінавачвання, у адзін з восеньскіх вечароў 2021 года прыяцелі набылі ў краме сувенірны дзяржаўны сцяжок і на выхадзе спрабавалі яго спаліць. Гэта заўважыў ахоўнік крамы і выклікаў міліцыю.
Дзмітрый Матусевіч — са шматдзетнай сям’і. З малых гадоў ён дапамагаў гадаваць брата і сястру, паколькі ўсе яны раслі без бацькі.
Суд прызнаў Дзмітрыя і Вячаслава вінаватымі і прысудзіў ім па два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.





