«Вы ведаеце, мне цяжка каментаваць выказванні многіх еўрапейскіх палітыкаў, як і ўкраінскіх палітыкаў. Польшча і тыя яе кіраўнікі, якія дапускаюць падобныя сентэнцыі, напэўна, ім лепш параіць займацца вывучэннем сваёй уласнай гісторыі і тых падзей, якія ляжаць у аснове польскай гісторыі», — сказаў міністр журналістам у пятніцу.

Пры гэтым Лаўроў адзначыў, што, адмаўляючы дыялог з Расіяй, Польшча пачынае актыўнае асваенне ўкраінскай тэрыторыі. «Пакуль мы бачым, што за размовамі аб недапушчальнасці якога-небудзь дыялогу з Расіяй польскія калегі пачынаюць актыўна асвойваць украінскую тэрыторыю», — дадаў ён.

Днямі Анджэй Дуда ў інтэрв'ю нямецкаму выданню Bild заявіў наступнае:

«Я здзіўлены ўсімі тымі перамовамі, якія цяпер вядуцца з Пуціным. Канцлер Шольц, прэзідэнт Эмануэль Макрон. Гэтыя размовы марныя. Што яны робяць? Яны толькі легітымізуюць асобу, адказную за злачынствы, учыненыя расійскай арміяй ва Украіне. Ён адказвае за гэта. Ён прыняў рашэнне накіраваць туды войскі. Яму падпарадкоўваюцца камандзіры. Уладзімір Пуцін. Хтосьці так размаўляў з Адольфам Гітлерам падчас Другой сусветнай вайны? Хтосьці казаў, што Адольфу Гітлеру трэба захаваць твар? Што мы павінны дзейнічаць так, каб не было зневажальна для Адольфа Гітлера? Я не чуў такога», — сказаў Дуда.

Клас
36
Панылы сорам
8
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1