Фота: ТАСС
«Мяркую, мы сёння абмяркуем размяшчэнне аблігацый беларускага Міністэрства фінансаў у Расіі. Мы гатовыя, каб такое размяшчэнне прайшло. Сустракаўся з біржай, яны таксама гатовыя да размяшчэння. Упэўнены, што расійскія інвестары праявяць высокую цікавасць да беларускіх каштоўных папер», — прыводзіць словы намесніка кіраўніка Мінфіна РФ агенцтва БелТА.
Майсееў таксама паведаміў, што ў цяперашні час разглядаецца пытанне аб прызнанні гарантый беларускіх банкаў для ўдзелу ў сістэме дзяржзакупак РФ.
«Гэта патрэбнае для таго, каб беларускія тавары маглі пастаўляцца па дзяржзакупках у Расію не пад гарантыі расійскіх банкаў, якія цяпер цяжка атрымаць, а пад гарантыі сваіх беларускіх, з якімі яны працуюць», — растлумачыў ён.
«Такая пастанова ўрада [Расіі] у нас цяпер у распрацоўцы, спадзяваюся, яна будзе падтрыманая і падпісаная», — удакладніў намеснік міністра РФ.





