Фота ТАСС
«Мы прадметна вывучаем досвед расійскага боку наконт выкарыстання манетарнага золата ў аперацыях. У самы бліжэйшы час мы прапануем нашым суб'ектам і грамадзянам магчымасць набываць мерныя зліткі, якія будуць вырабляцца непасрэдна на тэрыторыі Беларусі», — сказаў Уладзіслаў Татарыновіч.
Мерныя зліткі, якія цяпер прысутнічаюць на беларускім рынку, — не ўласнай вытворчасці.
«Плануем выбудаваць работу такім чынам, каб абарот мерных зліткаў, то-бок продаж і гарантаваны зваротны выкуп, праводзіліся Міністэрствам фінансаў з выкарыстаннем магчымасцяў нашай банкаўскай сістэмы. Такім чынам плануем павысіць інвестыцыйную прывабнасць. Вырабляць мерныя зліткі будуць на Гомельскім ВА «Крышталь». Тэхнічную падтрымку нам аказаў адзін з манетных двароў сістэмы Дзяржзнака Расіі», — адзначыў намеснік міністра.





