У Польшчы забароняць набліжацца да мяжы з Беларуссю менш чым на 200 метраў
Забарону на знаходжанне бліжэй за 200 метраў ад мяжы з Беларуссю ўвядуць у Польшчы з 1 ліпеня, паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі 9 чэрвеня ў Твітары.
— З 1 ліпеня перастане дзейнічаць пастанова Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі аб часовай забароне на знаходжанне ў 183 населеных пунктах на памежнай тэрыторыі Падляскага і Люблінскага ваяводстваў. У той жа час у Падляскім ваяводстве ўведзеная забарона на знаходжанне на адлегласці менш за 200 метраў ад дзяржаўнай мяжы, — напісаў міністр.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ