Здымак ілюстрацыйны. Фота: winenews.it
Увогуле такая працэдура — не нейкая арыгінальная самадзейнасць уладальнікаў бара. Такі спосаб адкрыцця бутэлькі з шампанскім, праз адбіванне гарлавіны бутэлькі пры дапамозе шаблі, распаўсюджаны ў свеце і завецца сабраж.
Але гэтым разам працэдуру правялі непрафесійна. Верхняя частка бутэлькі, адкалоўшыся і вылецеўшы разам з коркам, патрапіла проста ў кліента. У выніку наведвальнік бара атрымаў «лёгкае цялеснае пашкоджанне ў выглядзе рэзанай раны пярэдняй паверхні грудной клеткі».
Пракуратура, расследаваўшы сітуацыю, «выявіла парушэнні заканадаўства ў бяспецы жыццядзейнасці насельніцтва, якія пацягнулі траўміраванне грамадзян падчас знаходжання ў забаўляльнай установе».
Дырэктар бара атрымаў прадпісанне ліквідаваць парушэнні, што і было ім выканана.





