Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Калі вы жадаеце, каб пасудамыйка працавала доўгія гады, уважліва назірайце за яе станам, піша aniaradzi.pl.

Ёсць некалькі прыкмет таго, што машыну трэба чысціць:

  • непрыемны пах;
  • рэшткі ежы на фільтры;
  • налёт з тлушчу і іншы бруд на «памытым» посудзе;
  • іржа ўнутры пасудамыйкі;
  • смецце на рукавах машыны.

Калі вы будзеце чысціць машыну, улічвайце, што варта вымыць не толькі яе корпус, але і ўсе ўнутраныя элементы, перш за ўсё — фільтр.

Каб памыць знешнюю частку пасудамыйкі, дастаткова ўзяць мокрую анучку і нанесці на яе некалькі кропляў вадкасці для мыцця посуду. Рэгулярна працірайце корпус пасудамыйкі такой анучкай, каб бруд на машыне не збіраўся. Такім жа чынам можна ачысціць край дзверцаў машыны і цяжкадаступныя элементы (магчыма, у гэтым вам дапаможа зубная шчотка).

Што да ўнутраных элементаў машыны, лепей за ўсё іх чысціць з дапамогай спецыяльных сродкаў для пасудамыйкі. Такія вадкасці палягчаюць прамыўку найбольш важных элементаў машыны, да якіх у нас няма прамога доступу. Каб бруд і налёт не збіраліся ўнутры пасудамыйкі, ужывайце гэтыя сродкі не радзей чым раз на месяц. І перад тым, як ужываць сродкі для ачысткі, не забудзьце дастаць з машыны ўвесь посуд.

Хатнія сродкі таксама могуць ачысціць пасудамыйку.

Перш за ўсё, плямы і знутры, і звонку машыны можна прыбраць з дапамогай яблычнага ці белага дыстыляванага воцату. Нашы продкі выкарыстоўвалі гэты прадукт сотні гадоў, каб прыбраць забруджванні, бо воцат здольны адбельваць.

Змяшайце 2-3 шклянкі воцату і трохі мыла, акуніце ў гэты раствор губку ці анучу. Пратрыце ёй корпус машыны і яе ўнутраныя элементы, а потым намачыце чыстую анучку вадой і зноў усё пратрыце.

Можна дэзынфікаваць пасудамыйку сумессю воцату і харчовай соды. Падрыхтуйце для гэтага кубак, шклянку соды і шклянку воцату, соль для пасудамыйкі і пальчаткі.

Перш за ўсё надзеньце пальчаткі і дастаньце з машыны ўвесь посуд і здымныя ўнутраныя элементы. Праверце, ці ёсць у стоках і на фільтры рэшткі ежы, калі ёсць — прыбярыце іх, таксама дадайце соль для пасудамыйкі, калі неабходна. Вярніце ўнутраныя элементы ў пасудамыйку.

Пастаўце ў машыну шклянку ці іншы посуд з воцатам, потым запусціце пасудамыйку на адзін поўны цыкл пры тэмпературы 70 градусаў. Калі скончыце, пасыпце дно машыны содай і зноў яе запусціце.

Пакладзіце крэйду ў халадзільнік і пабачыце, што здарыцца. Вы не пашкадуеце

Клас
26
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
7