Крыніца: pix4free.org

У невялікім даследаванні, праведзеным лекарамі Нью-Ёркскага анкалагічнага цэнтра Memorial Sloan Kettering, пацыенты прымалі прэпарат пад назвай достарлімаб на працягу шасці месяцаў. У выніку выпрабаванняў усе яны вылечыліся.

У тэставай групе было 18 чалавек, і яшчэ шмат што трэба будзе даведацца пра тое, як спрацавала лячэнне. Але некаторыя навукоўцы кажуць, што падобных вынікаў ніколі не было ў гісторыі даследаванняў раку.

Доктар Ханна Санаф з комплекснага анкалагічнага цэнтра Лайнбергерскага Універсітэта расказала пра вынікі эксперыменту:

«Я неверагодна аптымістычна настроеная. Мы ніколі не бачылі, каб нешта працавала ў ста адсоткаў людзей падчас лячэння раку.

Гэты прэпарат адносіцца да класа прэпаратаў, званых інгібітарамі імунных кантрольных кропак. Яны выкарыстоўваюцца для імунатэрапіі і дзейнічаюць не шляхам прамога ўздзеяння на сам рак, а фактычна прымушаюць імунную сістэму чалавека выконваць асноўную працу. Яны ўжо даволі даўно прымяняюцца пры меланоме і іншых відах рака, але да нядаўняга часу не былі часткай лячэння каларэктальнага раку.

У большасці людзей наогул не было сур'ёзных пабочных эфектаў.

Мы спадзяёмся, што для гэтай падгрупы людзей, якая складае ўсяго ад пяці да 10 адсоткаў людзей, якія пакутуюць на рак прамой кішкі, калі яны змогуць працягваць і проста атрымліваць шэсць месяцаў імунатэрапіі і вылечыцца — я нават не ведаю, якое слова выкарыстоўваць. Гэта абсалютная змена парадыгмы.

Пры раку прамой кішкі мы кажам пацыенту, калі ставім дыягназ: «мы вельмі спадзяёмся, што здолеем вылечыць вас, але, на жаль, мы ведаем, што пасля лячэння ваша жыццё моцна зменіцца».

У мяне былі пацыенты, якія пасля перанесенага раку прамой кішкі амаль не выходзілі з хаты на працягу многіх гадоў, а ў некалькіх выпадках нават дзесяцігоддзяў, з-за наступстваў нетрымання мачы і звязанага з гэтым сораму.

Я сапраўды хацела бы, каб мы правялі больш маштабнае даследаванне, у якім гэты прэпарат выкарыстоўваўся б у значна больш разнастайных умовах, каб зразумець, якая будзе рэальная, праўдзівая частата адказаў. Бо я амаль пэўная, што літаральна 100 адсоткаў вынік быць не можа, але, калі так атрымаецца, то будзе неверагодна».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру