Фота: Валянціна Шчэрба
— Вы гаварылі пра палітыку Лукашэнкі ў 2014-м: «Ва ўсякім разе, жывём лепей, чым Украіна. Такіх праблем няма».
— Меў на ўвазе, што хоць Лукашэнка і трымае ўсё вельмі строга, у Беларусі людзі прынамсі неяк жывуць. Менш карупцыі і спакайней, чым ва Украіне.
— Цяпер таксама так думаеце?
— Адкуль мне ведаць — не быў гадоў з дзесяць у Беларусі. Цяжка наогул нешта сказаць. Мама атрымлівае пенсію, я трохі высылаю — усё нармальна. Не ведаю пра іншых людзей.
Калі кантактую з сябрамі, то, вядома, вельмі многія лаюць Лукашэнку і ўвесь гэты лад. Кажуць, што выжываюць. Але зноў жа — хоць бы без вайны.
Проста, паўтаруся, я не жыву ў Беларусі. З боку ацэньваць няправільна. Калі знаходзіўся там, то асабіста мне было камфортна пры Лукашэнку. Ён заўсёды дапамагаў.
— А як вы адрэагавалі на інтэрв'ю мамы, у якім яна, мякка кажучы, не хавала захаплення ад Лукашэнкі?
— У яе сем пятніц на тыдні. Была на адным баку — цяпер перакінулася на іншы. Спрабую яе стрымаць, каб маўчала і нікуды не лезла. Але гэта бескарысна.
У мамы ёсць сваё меркаванне, і яна яго выказвае, у адрозненне ад мяне. Карацей, жах.
Я сам быў у шоку, што яна стала супраць Лукашэнкі і Расіі. Гэта так з пачатку вайны. Мабыць, размовы са сваякамі з Украіны паўплывалі.
Нагадаем, што ў лістападзе 2020 года Валянціна Шчэрба адной з першых падпісала праўладны зварот спартсменаў і ўвогуле актыўна выказвалася за дзейную ўладу, хоць у той час ужо поўным ходам ішлі рэпрэсіі супраць грамадства. Сам Шчэрба ад падпісання гэтага ліста тады ўстрымаўся, адгаварыўшыся тым, што ён па-за палітыкай.
Чытайце таксама:
73-гадовая мама Віталя Шчэрбы падпісала зварот спартсменаў: Я малюся на партрэт Лукашэнкі ранкам і вечарам





