Фота ілюстрацыйнае
Асноўная частка арыштаванай маёмасці — гэта 420 чыгуначных вагонаў коштам больш за 500 млн грыўняў, іншыя таварна-матэрыяльныя каштоўнасці каштавалі больш чым 130 мільёнаў.
У ходзе дасудовага расследавання, як паведамляе Генеральная пракуратура, было ўстаноўлена, што службовымі асобамі расійскіх і беларускіх прадпрыемстваў на працягу 2022 года былі ўвезеныя на тэрыторыю Украіны чыгуначныя вагоны разам з таварамі, якія «выкарыстоўваліся з парушэннем мытнага заканадаўства Украіны». На іх і накладзеныя арышты.
Дасудовае расследаванне праводзіцца Бюро эканамічнай бяспекі па факце наўмыснага ўхілення ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах (ч. 3 арт. 212 Крымінальнага кодэкса Украіны).





