У інтэрвʼю з Баскавым гаворка зайшла пра яго адхіленне і пяцігадовы бан на хакейную дзейнасць, выпісаны Міжнароднай федэрацыяй хакея за ціск на спартсменаў па палітычных матывах, а таксама магчымае дачыненне да забойства Рамана Бандарэнкі восенню 2020 года.

Баскаў назваў гэта «нейкай справай на падставе нейкіх незразумелых і нелагічных лістоў ад зноў жа незразумелых нейкіх там фондаў».

— Рашэнне сысці было спантанным, але вымушаным у той момант. Дысцыплінарны Камітэт IIHF цягам паўгода спрабаваў расследаваць нейкую справу ў дачыненні да мяне на падставе нейкіх незразумелых і нелагічных лістоў ад зноў жа незразумелых для мяне нейкіх там фондаў спартыўных або салідарных [Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці], я нават не хачу іх наогул называць.

Гэта было нечаканым для мяне, таму што я ўсё ж такі думаў, што здаровы сэнс пераможа, і тыя абвінавачванні, якія былі на мой адрас ад гэтых фондаў ці некага там яшчэ, яны зусім неабгрунтаваныя.

Я нармальны грамадзянін сваёй краіны, я ездзіў на аўтапрабегі, закон не парушаў, і няма ніводнага ні юрыдычнага, ні нейкага іншага пацверджання таго, што я рабіў нешта супрацьзаконнае або няправільнае, ‒ сказаў Баскаў.

Цікава выказаўся Баскаў і пра прыезд кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазэля ў Мінск у 2020 годзе.

— Ён спецыяльна некалькі дзён правёў у Мінску, прыйшоў тады да мяне і сказаў: «Паслухай, я ўсё ўбачыў, усё ў парадку, краіна квітнее, развіваецца, дзеці гуляюць, моладзь усміхаецца. Але свет з'ехаў з глузду», — перадае словы Фазэля Баскаў.

З'явілася дадатковае расследаванне па смерці Бандарэнкі. Якія новыя рэчы адтуль вядомыя?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру