Яны змогуць браць наяўныя даляры, еўра і юані. Дазвол распаўсюджваецца на экспарт тавараў, работ і паслуг.
Затым сродкі павінны быць залічаныя на банкаўскія рахункі ў Беларусі. Мера будзе дзейнічаць да 31 снежня 2023 года, паведамляе прэс-служба ўрада.
«Падпісаная пастанова дазволіць прадпрыемствам ажыццяўляць сваю дзейнасць ва ўмовах уведзеных калектыўным Захадам санкцый і складанасці правядзення разлікаў у безнаяўнай форме па валютных экспартных дагаворах», — паведамілі ў прэс-службе Саўміна.





