«Мы павінны разумець: інфекцыя нікуды не дзенецца. На мой погляд, кавід пяройдзе ў разрад сезонных захворванняў, гэта значыць, будзе актуальны восенню і вясной. Але гэта не падстава расслабляцца. Так, з аднаго боку, штамы становяцца «лягчэйшымі», а з другога — інфекцыя можа спалучацца з грыпам. Таму працягваем актыўна гаварыць пра вакцынацыю», — сказаў ён.

Цяпер, захворванне на кавід складае не больш за 3% ад пікавых значэнняў.

У бальніцах застаецца невялікая колькасць пацыентаў, у асноўным пажылыя і непрышчэпленыя людзі.

Піневіч дадаў, што цяпер даклады па каранавірусе ўжо не з'яўляюцца асноўнымі тэмамі.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3