Удалых для махляроў выпадкаў было два.

Днём 6 чэрвеня зламыснікі патэлефанавалі на мабільны тэлефон 76-гадовай пенсіянеркі і паведамілі пра тое, што яе дачка трапіла ў ДТЗ, знаходзіцца ў рэанімацыі і патрэбныя грошы на дарагую аперацыю.

Калі састарэлая жанчына паверыла махлярам, яны паведамілі, што з ёй звяжуцца супрацоўнікі праваахоўных органаў і трэба выконваць усе іх указанні, што жанчына і зрабіла. У выніку бабуля перадала ашуканцам больш за 7 800 рублёў.

Увечары таго ж дня 72-гадовай жыхарцы райцэнтра патэлефанавала жанчына і прадставілася яе ўнучкай. Яна паведаміла, што трапіла ў ДТЗ, у якім загінуў чалавек. Для таго, каб яе не прыцягнулі да крымінальнай адказнасці, яна папрасіла перадаць грошы следчаму.

Пенсіянерка пагадзілася. Пасля чаго на мабільны тэлефон яе мужа патэлефанаваў мужчына, які прадставіўся супрацоўнікам праваахоўных органаў. Да прыезду кур'ера «праваахоўнік» быў на сувязі. У выніку жанчына пазбавілася ўсіх сваіх зберажэнняў — больш за 21 000 рублёў.

Па гэтых фактах Следчым камітэтам заведзеныя крымінальныя справы.

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7