Гаворка ідзе пра дзве вакцыны, Soberano і Soberano Plus (бустэр). Яны дазволеныя для ўжывання на Кубе для дзяцей з 3-х гадоў і дарослых. У клінічных выпрабаваннях для прымянення вакцын для дзяцей прынялі ўдзел 318 дзяцей і падлеткаў.

Вакцыны цяпер дазволеныя да экстраннага выкарыстання, акрамя Кубы, у Венесуэле, Нікарагуа і Іране. Бакі абмеркавалі таксама магчымасць лакалізацыі фармвытворчасцяў.

Кубінскія вакцыны не сертыфікавыя СААЗ. Але тое ж самае тычыцца і расійскай вакцыны Sputnik, якая шырока выкарыстоўваецца ў Беларусі. 

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0