Фота з тэлеграм-канала Пятра Андрушчанкі

Фота з тэлеграм-канала Пятра Андрушчанкі

«Мы назіраем, як горад зачыняецца. Акрамя таго, пачала паступаць інфармацыя, што расійскі бок у Растове-на-Доне падрыхтаваў ужо асобныя інфекцыйныя аддзяленні, дзе яны рыхтуюцца прымаць уласных вайскоўцаў, якія могуць захварэць праз эпідэмію, і слова «халера» гучыць унутры горада, сярод акупацыйных уладаў і іх куратараў», — сказаў ён.

На думку палітыка, самы цынічны варыянт барацьбы з эпідэміяй — проста закрыць горад. Ён дадаў, што сітуацыя ў горадзе з кожным днём усё больш пагаршаецца: жыхары горада атрымліваюць чыстую пітную ваду раз у два дні, ёсць праблемы з харчаваннем. З-за адсутнасці водазабеспячэння ў горадзе ёсць небяспека ўспышкі інфекцыйных захворванняў. Расійскі бок сітуацыю не каментуе.

Андрушчанка ж прыводзіць іншыя падрабязнасці цяперашняга жыцця ў горадзе:

«Для атрымання пітной вады зараз трэба запісацца ў чаргу. Чарга ад двух дзён. Гэта значыць зараз пітная вада ў лепшым выпадку раз у два дні. Асноўная прычына — падзенне ўзроўню вады ў прыродных крыніцах. Прагназуюць далейшае скарачэнне паставак вады па натуральных прычынах — летняя спёка».

Таксама дарадца мэра Марыупаля паведаміў, што гуманітарная дапамога ад акупацыйных уладаў ужо скарочаная. Цяпер яе выдаюць толькі людзям пенсійага ўзросту.

«Усім іншым — выключна праз «працу». Практыка ежа за працу аднавілася. Моладзь прымушаюць запісвацца ў «дружыны» і дапамагаць мабільным патрулям, у тым ліку ў фільтрацыйных мерапрыемствах. За адмову пагражаюць мабілізацыяй у войска «ДНР». Марыупаль мэтанакіравана і планамерна ператвараюць у гета для ўкраінцаў», — падкрэсліў Андрушчанка.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
12