На днях беларускі спявак Макс Корж выпусціў трэк «Свой дом», які прысвяціў вайне ва Украіне. Грамадская думка беларусаў у сацсетках раздзялілася: хтосьці лічыць песню адназначна праўкраінскай, а хтосьці — занадта нейтральнай і апалітычнай, якую, пры жаданні, могуць выкарыстоўваць і расіяне. Тым часам у самой Расіі пасыл Каржа ўспрынялі абсалютна адназначна — песня ў падтрымку Украіны. 

Загалоўкі прапагандысцкіх выданняў таксама гавораць самі за сябе.

Рэжысёр і сцэнарыст Сарык Андрэасян, якога цытуюць расійскія прапагандысты, абураны планамі Каржа выступаць у Расіі.

«Растлумачце мне, як такое можа наогул быць! Чаму гэтыя людзі даюць канцэрты ў Расіі!» — гнеўна выказваецца Андрэасян.

Падпісанты сцэнарыста ў сацсетках падтрымалі яго пазыцыю.

Персанаж расійскіх прапагандысцкіх шоу Міхаіл Шахназараў у сваім тэлеграм-канале напісаў, што праваахоўныя органы наогул павінны забараніць Каржу ўязджаць у Расію.

«Каб гэта дазволіць, трэба быць апошнімі дэбіламі. Забарона на ўезд, і хай едзе вымольваць прабачэнне ва Украіне і зарабляе ў Польшчы», — піша Шахназараў.

«Беларускі спявак Макс Корж груба абылгаў Расію, абвінаваціўшы ў агрэсіі. Аднак ад канцэртаў у «агрэсара» адмаўляцца не стаў — выступленні запланаваныя адразу ў трох гарадах нашай краіны», — піша чарнасоценнае выданне «Царьград» (на той момант пра адмену канцэртаў яшчэ не было вядома).

«Чым адкажуць жыхары Расіі чарговаму ненавісніку нашай краіны, пакажуць найбліжэйшыя дні. Канцэрт у Екацярынбургу запланаваны на 25 чэрвеня», — абураецца медыя. 

Праз два дні пасля запісу трэка Корж паведаміў, што ягоныя запланаваныя канцэрты ў Расіі не адбудуцца.

Мяркуючы па допісах каментатараў на старонках Каржа ў сацсетках, песня не спадабалася і многім звычайным прыхільнікам Каржа з Расіі. 

«Ох, Макс, як жа ты памыляешся. Ох, як… Не варты гэты трэк таго, што ты будаваў так доўга і ўпарта», — напісаў карыстальнік.

«Атрымліваецца, Данбас мае рацыю, калі абараняе свой дом? Ці гэта іншае, Макс?» — задаў пытанне спеваку адзін з прыхільнікаў, робячы адсылку да тэксту.

«Мне падабаецца творчасць Макса, але я зусім не падзяляю пазіцыю Каржа і ўсе словы ў гэтай кампазіцыі — асуджаю. Чалавек не разумее, пра што спявае», — піша іншая прыхільніца. 

«Спадзяюся, цяпер Максіму забароняць выступаць у Расіі. Не карміся за кошт рускага народа больш. Мы абараняем свой дом і свой народ», — кажа іншы каментатар. 

Але тут ёсць нюансы. Варта адзначыць, што ў расійскіх сацыяльных сетках мы маем дачыненне з эфектам маўчання. Шавіністычна настроеныя каментатары выступаюць адкрыта і гучна, тады як праціўнікі вайны вымушаныя маўчаць, бо за антываенныя выказванні ў Расіі цяпер караюць.

За праўкраінскую пазіцыю Каржа ў Расіі крытыкуюць не ўпершыню. Макс Корж асудзіў агрэсію Расіі ў першы ж дзень вайны, 24 лютага, напісаўшы, што «асуджае ўварванне і бамбаванне суверэннай дзяржавы». 

Расійскі пісьменнік-чарасоценец Захар Прылепін тады адкаментаваў гэта так: «Дарослыя людзі адмахнуцца: мы іх [такіх як Корж. — «НН»] нікога не ведаем. Ды якая розніца, ведаеце вы іх ці не. Затое іх ведаюць 99 адсоткаў падлеткаў у Расіі. І людзі, якія адказваюць за моладзевую палітыку ў Расіі, таксама павінны былі іх ведаць і з імі даўно ўжо працаваць. Як вы думаеце, яны з імі працавалі?» — абураўся Прылепін. 

Незалежныя расійскія СМІ пакуль на трэк не адгукнуліся.

У сваю чаргу, украінская публіка і буйныя ўкраінскія медыя ўспрынялі песню хутчэй як праўкраінскую. У сэрвісе Apple Music песня стала самай папулярнай сярод украінскіх слухачоў. 

Прадпрымальнік Іван Шыла адгукнуўся ў Фэйсбуку на супярэчлівую рэакцыю ў сацыяльных сетках на новую песню Макса Каржа так:

Клас
36
Панылы сорам
42
Ха-ха
16
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3