Фота: Bryan R. Smith / AFP

Фота: Bryan R. Smith / AFP

У апошнія дні ў СМІ хадзіла шмат чутак пра расставанне Жэрара Піке і Шакіры. Казалі, што футбаліст больш не жыве са сваёй сям'ёй і што ён здраджваў спявачцы з 20-гадовай студэнткай.

Цяпер спартсмен і спявачка пацвердзілі, што іх адносіны сышлі ў мінулае.

«Мы са шкадаваннем пацвярджаем, што расстаемся. Клапоцячыся пра дабрабыт нашых дзяцей, якія з'яўляюцца нашым галоўным прыярытэтам, мы просім вас паважаць канфідэнцыйнасць. Дзякуй за разуменне», — цытуе выданне Mundo Deportivo заяву, апублікаваную Шакірай са згоды Жэрара Піке.

Самі зацікаўленыя не выдалі прычын расставання, таму невядома, ці праўда чуткі пра меркаваную здраду, якую нібыта зрабіў іспанец.

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
1