Дзмітрый Кулеба

Дзмітрый Кулеба

«Заклікі пазбегнуць прыніжэньня Расіі могуць толькі зняважыць Францыю — ці любую іншую краіну, якая з імі выступае. Бо гэта Расея сама прыніжае сябе. Нам усім лепш засяродзіцца на тым, як паставіць Расею на месца. Гэта прынясе мір і захавае жыцці», — напісаў украінскі міністр.

Раней Эманюэль Макрон у інтэрв'ю французскай прэсе заявіў, што Расія «не павінна быць прыніжаная», паколькі, калі вайна ва Украіне скончыцца, сувязі з ёй прыйдзецца аднаўляць. Макрон бачыць у гэтым працэсе для Францыі пасярэдніцкую ролю.

Чытайце таксама: 

Макрон: Расію не трэба прыніжаць, а народ у Расіі па-ранейшаму вялікі

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2