Верагодна, гэта тычыцца ўсіх месцаў зняволення. Звязана гэта са «стабілізацыяй сітуацыі па захворванні на COVID-19». 

Каранцінная перадача — садавінава-агароднінная перадача да 10 кг, якая амаль два гады была дазволеная як для ўжо асуджаных, так і для тых, хто яшчэ не асуджаны, ці прысуд не ўступіў у сілу.

Яе можна было перадаваць адзін раз у 30 дзён і класці толькі апельсіны, лімоны, яблыкі, цыбулю, часнок.

Калі вязняў у якасці спагнання пазбаўлялі дазволеных перадач, то гэтай пазбавіць не маглі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?