Дэпутат фракцыі Павел Фралоў у Фэйсбуку расказаў, якія былі прэтэнзіі «Слугі народа» да амбудсмена. Паводле яго, чыноўніца паведамляла пра выпадкі сэксуальнага гвалту з боку расійскіх вайскоўцаў адносна ўкраінскіх жанчын і дзяцей «у вычварнай форме». Потым гэтыя паведамленні не знаходзілі пацверджання.

Паводле дэпутатаў фракцыі «Слуга народа», Дзянісава не ўдзельнічала ў арганізацыі гуманітарных калідораў у зоне баявых дзеянняў і шмат часу праводзіла ў Заходняй Еўропе, замест таго каб забяспечваць правы ўкраінцаў у Расіі.

Дзянісава на прэс-канферэнцыі 30 мая заявіла, што яе звальненне будзе незаконным. Яна лічыць, што ўлады не задавальняе яе актыўнасць, у прыватнасці ў зборы інфармацыі аб сітуацыі на акупаваных тэрыторыях. Яна назвала ціск на яе ўмяшаннем у справы офіса ўпаўнаважанай па правах чалавека.

Дзясяткі супрацоўнікаў украінскіх СМІ раней напісалі адкрыты ліст Дзянісавай з заклікам паведамляць толькі пра тыя выпадкі сэксуальнага гвалту, якія знаходзяць пацверджанне з боку следчых органаў.

На думку журналістаў, паведамленні, якія пасля не пацвярджаюцца, кідаюць цень на намаганні па расследаванні рэальных злачынстваў расійскіх вайскоўцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?