«На вялікі жаль, сапраўды, мы лічылі, што з тэрыторыі Беларусі не будзе таго нападу, які, на жаль, адбыўся. Больш за тое, за два дні да вайны наш міністр абароны размаўляў з міністрам абароны Беларусі. І яны запэўнівалі, што ні ў якім разе гэтага не будзе. Наш галоўны пагранічнік за дзень да [нападу] размаўляў з галоўным пагранічнікам Беларусі. Ён кажа, нават не думайце сабе, што мы будзем у гэтым удзельнічаць, што з нашай тэрыторыі на вас нехта пойдзе. Але яны пайшлі не толькі з гэтага боку, яны пайшлі па ўсёй мяжы», — сказаў Аляксей Данілаў у інтэрв’ю «Укрінфарм».

Данілаў таксама ацаніў апошнія рашэнні Лукашэнкі па стварэнні Паўднёвага аператыўнага камандавання.

«Мы ўсведамляем пагрозу, якая можа існаваць з яго боку. На жаль, там, акрамя гэтага рашэння, ужо размешчаныя расійскія «Іскандэры», і ўзровень пагрозы з таго боку нам зразумелы», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
34