Кіраўнік горада Уладзіслаў Атрошанка так пракаментаваў разрыў адносін з Гомелем:
«Я ўпэўнены, калі мы пераможам у гэтай вайне, новыя лідары дэмакратычнай Беларусі выбачацца ад імя свайго народа. Я перакананы, што мы будзем сябраваць, але не ў гэты перыяд, калі пуцінская марыянетка Лукашэнка прадаставіў сваю зямлю ў якасці плацдарма для расійскага войска. На сённяшні дзень любыя стасункі з варожай краінай недапушчальныя».
Цяпер улады ўкраінскага абласнога цэнтра збіраюцца падпісаць дамову аб супрацоўніцтве з польскім Жэшувам.





