Бабыкін (злева) і Іваноў
Суд праходзіў у Палтаўскай вобласці.
Абвінавачванне запытвала для Аляксандра Бабыкіна і Аляксандра Іванова па 12 гадоў зняволення. Абодва прызналі сваю віну ў судзе і раскаяліся.
Абодва яны з Мурманскай вобласці, 23-гадовы Іваноў быў наводчыкам устаноўкі залпавага агню «Град», 27-гадовы Бабыкін — кіроўцам зараджальнай машыны.
Першы залп яны зрабілі з тэрыторыі Расіі ўначы з 23 на 24 лютага. Затым перасеклі мяжу Украіны і другі стрэл зрабілі ўжо з яе тэрыторыі. Ім паведамілі, што стралялі яны па Харкаве, але пра наступствы абстрэлаў нічога не распавялі. Па словах вайскоўцаў, у складзе іх часткі было 18 «Градаў», кожны з якіх зрабіў па 40 залпаў — гэта значыць больш за 700 стрэлаў.
Ва Украіне калону Бабыкіна і Іванова пачалі абстрэльваць. Як распавядаў пазней у інтэрв'ю Бабыкін, некалькі машын было разбіта. Іваноў з калегамі паспрабаваў сысці лясамі ў бок трасы ў Расію, але праз суткі здаўся ў палон. Бабыкін, які быў паранены, 10 дзён адседжваўся спачатку ў пакоі аховы ў пустым санаторыі, які сустрэўся яму па шляху, а затым у чужой кватэры, куды залез праз акно. Пасля гэтага ён таксама здаўся ў палон.