Пад забарону трапіла нафта, якая пастаўляецца ў ЕС па моры. Па звестках агенцтва, забарона на пастаўкі праз парты можа каштаваць Расіі каля $10 млрд у год у выглядзе даходаў ад экспарту.

Спыненне паставак праз паўночную галінку нафтаправода «Дружба» ў Польшчу і Нямеччыну будзе каштаваць яшчэ $12 млрд, падлічыў Bloomberg.

Расія працягне зарабляць каля $6 млрд за год на экспарце нафты ў Венгрыю, Славакію і Чэхію праз паўднёвыя галінкі трубаправода «Дружба».

Таксама, як піша Bloomberg, ЕС плануе ўвесці персанальныя санкцыі супраць патрыярха Кірыла (Гундзяева) і экс-алімпійскай чэмпіёнкі Аліны Кабаевай, якая, згодна з дакументам ЕС, можа быць «цесна звязаная» з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

Як адзначае агенцтва са спасылкай на крыніцы, з новага пакета абмежаванняў супраць Расіі выключылі забарону на куплю еўрапейскай нерухомасці для расіянаў. Ад гэтай меры адмовіліся пад ціскам Кіпра, піша агенцтва.

Еўрасаюз узгадніў шосты пакет санкцый супраць Расіі

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0