Фота з Тэлеграма Сяргея Гайдая
Гайдай назваў сітуацыю ў Севераданецку «максімальна складанай»:
«Атрымалася акупантам прадушыць тэрыторыю з ускраін і прасунуцца ўглыб горада. Там цяпер ідуць і будуць ісці яшчэ вулічныя баі».
Ён заклікаў жыхароў Севераданецка не выходзіць на вуліцу, а заставацца ў хованках. Таксама Гайдай паведаміў, што пасля абстрэлу эвакуацыйнага транспарту, падчас якога загінуў французскі журналіст і некалькі чалавек атрымалі раненні, эвакуацыю з Луганскай вобласці спынілі «да стабілізацыі сітуацыі па бяспецы».
Раней кіраўнік Луганскай АВА заявіў, што ў Севераданецку крытычная інфраструктура разбураная амаль на 100%, пашкоджана 90% жылога фонду.
Чытайце таксама:
У Луганскай вобласці загінуў французскі журналіст
Амерыканскія эксперты: Захоп Севераданецка дазволіць Маскве абвясціць пра падпарадкаванне Луганшчыны, але не дасць Расіі ніякіх іншых выгад
Новы пакет дапамогі Украіне: што могуць «Гарпуны» і «Экскалібуры»





