Усяго ў гэтай краіне выявілі 21 выпадак захворвання. Заражаных выявілі ў дзевяці штатах і федэральнай сталіцы Абуджа.
«З 21 выпадку, зарэгістраванага ў 2022 годзе, не было ніякіх доказаў якой-небудзь новай або незвычайнай перадачы віруса, а таксама задакументаваных змяненняў у яго клінічных праявах (уключаючы сімптомы, профіль і вірулентнасць)», — пракаментавалі сітуацыю ў цэнтры.





