Старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза зноў далі 15 сутак
Старшыню Беларускага незалежнага прафсаюза Максіма Пазнякова другі раз запар асудзілі на 15 сутак, паведамілі ў прафсаюзе.
Судзілі актывіста паводле артыкула 24.23.1 КаАП, а што менавіта гэтым разам ставілася яму ў віну — невядома.
19 мая яго ўжо асудзілі на 15 сутак за аватарку ў Facebook са сцягам Украіны і надпісам «Я за незалежнасць».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ