Дземідовіча судзілі па адміністрацыйным артыкуле 23.4 «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў».
Як распавялі раней Zerkalo.io відавочцы, затрыманне Аляксандра адбывалася 25 мая ў прамежак з 15.30 да 16.00.
«Да нас прыйшлі тры супрацоўнікі органаў унутраных спраў у цывільным, сталі пытацца супрацоўнікаў кінатэатра аб бяспецы, мерапрыемствах і іншым, намякаючы на сустрэчу з кімсьці галоўным, — кажа адзін з работнікаў кінатэатра. — Любы «галоўны», які да іх прыходзіў, іх не задавальняў. Тады паклікалі дырэктара. І ўжо дырэктару яны сказалі, што не будуць марнаваць час. Маўляў, вядзіце туды, дзе сядзіць Аляксандр Дземідовіч. Далей яны ўжо зайшлі ў ягоны кабінет, сказалі збіраць рэчы, маўляў, паедзем на ператрус. Забралі ключы ад дома, тэлефон. Сказалі, што яго не будзе 10 сутак. Што за артыкул, па якой яны яго затрымлівалі, невядома».





