Таксама брытанскі прэм'ер пракаментаваў магчымасць перамоваў з прэзідэнтам Расіі:

«Як можна весці перамовы з кракадзілам, калі ён есць тваю левую нагу. Гэта тое самае, што робіць Пуцін. Ён спрабуе замарозіць канфлікт, ён яшчэ спрабуе заклікаць да прыпынення агню…

Вядома: мы павінны спыніць вайну, свет адчайна патрабуе гэтага. Але адзіны спосаб скончыць яе — калі Пуцін прызнае, што вось гэтая яго «дэнацыфікацыя» адбылася. І ён зможа выйсці з канфлікту з гонарам і годнасцю».

Джонсан падтрымаў ідэю аб тэрміновай перадачы Украіне амерыканскіх рэактыўных сістэм залпавага агню. Ён заявіў, што войскі Пуціна «працягваюць адгрызаць тэрыторыю» на Данбасе і маюць у гэтым «павольны, але, баюся, адчувальны прагрэс».

«Таму абсалютна неабходна, каб мы працягвалі падтрымліваць украінцаў у вайсковым дачыненні. Я думаю, вельмі і вельмі важна, каб нас не заспакойваў неверагодны гераізм украінцаў, якія адцяснілі рускіх ад варотаў Кіева», — падкрэсліў Джонсан.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?