Для расійскіх вайскоўцаў існавалі адмысловыя інструкцыі, як размаўляць і фармуляваць свае думкі перад насельніцтвам акупаваных тэрыторый.

Напрыклад, замест словаў «ліквідавалі, забілі» вайскоўцам рэкамендавалі гаварыць «праблема была вырашаная».

Замест фразы «тут ужо Расія, забудзьце пра Украіну» рэкамендаваўся варыянт «народ самастойна вырашыць, як жыць і каго выбіраць».

У метадычцы таксама ёсць пункт пра тое, што «да фармавання дзяржапарата і заканадаўчай базы, мы будзем вымушаныя мірыцца з паняццямі Украіна, украінец». Гэта значыць, што на пазнейшым этапе паняцця «Украіна» не павінна было застацца.

Таксама вайскоўцам не рэкамендавалі «вінаваціць ва ўсім хахлоў». Лепш было вінаваціць «марыянетак» — Зяленскага, Парашэнку і «іх лялькаводаў». У пацвярджэнне варта было распавядаць пра «біялабараторыі» і гей-парады. 

Яшчэ адна рэкамендаваная фраза — «Мы і ўкраінцы, і расіяне, а галоўнае, што мы праваслаўныя, і нам няма чаго дзяліць». Яна добрая з пункту гледжання аўтараў інструкцыі, бо вобраз расіян цяпер «заплямлены», а вось «вобраз праваслаўнага — чысты».

Клас
0
Панылы сорам
23
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
50